День родного языка
Суботнія мерапрыемствы 20 лютага 2021 года былі прысвечаны Дню роднай мовы. Перш чым зайсці ў кабінет, вучням патрэбна было павітацца або сказаць камплімент па-беларуску. Спачатку вучні 8-11 класаў пазнаёмілі прысутных з гісторыяй гэтага свята, чыталі вершы вядомых беларускіх паэтаў пра хараство беларускай мовы. Затым адбылося паседжанне эрудыт-клуба «Знаўцы беларускай мовы». Каманды «Беларусачкі» і «Васількі» спаборнічалі між сабой у конкурсах перакладчыкаў, на лепшага знаўцу беларускіх прыказак, прымавак, на лепшы малюнак пра нашу Радзіму. Перамагло сяброўства!