Кожнае мястэчка славіцца сваімі выдатнымі мясцінамі і, канешне, тымі людзьмі, што захоўваюць традыцыі і культуру роднага краю.
Сярод жыхароў Зембіна таксама знайшліся сапраўдныя майстры, якія працягваюць справу нашых продкаў па саломапляценні і дрэваапрацоўцы.
У сям'і Тамары Міхайлаўны і Уладзіміра Маркавіча Буцневічаў пра народныя рамёствы ведаюць не па чутках. Амаль кожны дзень у іх хаце з'яўляюцца рэчы, зробленыя сваімі рукамі. Гаспадары ўкладаюць у іх не толькі свае сілы і талент, але і душу.
Хата майстроў сёння нагадвае сапраўдны музей. У кожным куточку знойдзецца драўляны збаночак і саламяны выраб. І што дзіўна, ніводная рэч не падобная адна на адну. А з якім захапленнем пра сваю рамесную дзейнасць расказваюць гаспадары. Адчуваецца, што людзі атрымліваюць асалоду ад такой працы, а рэчы, што атрымліваюцца, можна ўпэўнена назваць творамі мастацтва.
Народныя майстры расказалі вучням пра свае захапленні, пра працэс вытворчасці розных рэчаў, спецыфічнасць такой працы. Падчас сустрэчы Тамара Міхайлаўна правяла майстар-клас па пляценню саламянага пярсцёнка, пачаставала рабят смачнай гарбатай, уручыла кожнаму невелякі сімвалічны падарунак.


