У рамках святкавання 100-годдзя В.Быкава з мэтай грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў, далучэнне іх да літаратурнай творчасці і выяўлення адораных дзяцей у галіне літаратурнай творчасці з 20 снежня 2023 года па 15 лютага 2024 года прайшоў раённы этап Рэспубліканскага -конкурсу "Чалавек свайго лёсу" да 100-годдзя В.Быкава". Конкурс праходзіў па намінацыях "Лепшы празаічны твор", "Лепшы вершаваны твор" у трох узроставых намінацыях.
На конкурс было прадстаўлена 54 работы ад 27 устаноў адукацыі Барысаўскага раёна. Сярод пераможцаў - вучаніца 11 класа Вандзяйла Аляксандра, якая заняла 3 месца ў намінацыі "Лепшы празаічны твор". Віншуем Аляксандру і яе настаўніка - Валчаніну Ганну Лявонцьеўну. Жадаем творчых поспехаў і перамог!