Государственное учреждение образования "Зембинская средняя школа Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Зембинская средняя школа Борисовского района"

телефон: 77 52 71
222133, Борисовский район, д. Зембин, ул. Школьная, 6

З любоўю да роднай мовы

19.02.2026
З любоўю да роднай мовы

У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры 18 лютага праводзіўся літаратурны конкурс чытачоў “Паэзія жаночай душы”. Удзельнікі конкурсу чыталі вершы жанчын-паэтак і пра жанчын. Цудоўныя радочкі паэзіі гучалі натхнёна, упэўнена, ласкава, мілагучна.

Прадстаўнікамі раённага конкурсу “Акрыляе роднае слова” сталі Маклак Сафія, 2 клас, Васюковіч Надзея, 7 клас, Дрыц Уладзіслава, 11 клас.

Для вучняў 5 класа праведзена гульня-конкурс “За Беларусь”. Рабяты завочна падарожнічалі па нашай краіне, а на прыпынках выконвалі заданні: успомніце імя першадрукара, у якіх гарадах Беларусі праводзілася свята беларускага пісьменства і друку, назавіце вясеннія каляндарныя святы, якія знакамітыя людзі праслаўляюць родную Беларусь.

Вучні 9 класа сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні “Правапіс роднай мовы”, у якой прадстаўлены наступныя намінацыі: “Правапіс галосных”, “Правапіс зычных”, “Правапіс вялікай і малой літар”, “Знайдзі памылку”. Гады вучобы прайшлі не дарма. З заданнямі справіліся вельмі хутка. Кожны вучань быў актыўным, набралі дастаткова многа балаў. Напрыканцы гульні вучні падцвердзілі яшчэ раз, што вельмі любяць родную мову і з задавальненнем на ёй размаўляюць.

Вучні 6 і 7 класаў спаборнічалі ў выкананні заданняў моўнай гульні "Ад продкаў да бацькоў". Рабяты прайшлі станцыі "Беларускія стравы", "Міфалагічныя істоты", "Святы і традыцыі", ,"Лінгвістычная хвілінка" і іншыя. 

Мерапрыемства пакінула ў дзяцей не толькі новыя веды, але і радасны настрой і добрыя ўражанні.

 

Версия сайта для слабовидящих