Тыдзень беларускай мовы і літаратуры працягваецца. 23 лютага вучні 7 – 10 класаў прынялі ўдзел у літаратурнай вечарыне, прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння А.Куляшова: пасля прагляду відэафільма “Каханая, бывай!” з цыклу “Запіскі на палях” вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, прагучалі балады і вершы ў выкананні вучняў.
Раптоўна абарваўся паэтычны маналог мужнага паэта, але ў яго творах назаўсёды засталіся жыць створаныя ім вобразы – жывая памяць пра гераічнае мінулае. У творах навечна застаўся з намі і вобраз паэта, які ўзбагаціў беларускае мастацкае слова новым сэнсам.