Государственное учреждение образования "Зембинская средняя школа Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Зембинская средняя школа Борисовского района"

телефон: 77 52 71
222133, Борисовский район, д. Зембин, ул. Школьная, 6

Тыдзень роднай мовы

21.02.2025
Тыдзень роднай мовы

З 17.02 па 22.02.2025 года ў "Зембінскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна" праходзіць тыдзень роднай мовы і літаратуры.

17 лютага 2025 года для вучняў 6 класа ў рамках тыдня роднай мовы і літаратуры настаўніца Дуброўская Таццяна Аляксееўна правяла  інтэлектуальную гульню "Пагуляем у роднае слова". Рабяты дружна правялі размінку: разгадалі шыфраграмы, адгадалі загадкі, збіралі прыказкі па частках.
У час гульні кожны вучань адстойваў свае веды па розных раздзелах і зараблялі сабе балы. Вельмі добра разам усе правялі час. Актыўнымі ўдзельнікамі былі Іваноў Іван, Кудрашоў Давід, Ярош Арцём, Турчыновіч Ангеліна.
Гульня спрыяла развіццю пазнавальнай актыўнасці вучняў; абудзіла цікавасць да вывучэння беларускай мовы і літаратуры; садзейнічала развіццю навыка самастойна думаць, разважаць, выказваць уласнае стаўленне да роднага слова.

У рамках тыдня роднай мовы і літаратуры 19 лютага 2025 года ў Зембінскай СШ праведзены конкурс чытачоў па тэме "Мы будзем помніць "(да 80-годдзя Вялікай Перамогі), у якім прымалі ўдзел вучні 1 -11 класаў.
Урок памяці бясконцы. Як бясконцая павага да тых, хто пранес любоў да Радзімы праз ліхалецце Вялікай Айчыннай вайны і перадаў гэтае пачуццё нам. Спадчына пераможцаў святая  і вечная.
Радочкі вершаў, якія гучалі ў зале, сілкуюць кожнага з нас энергіяй дабрыні і высакасардэчнасці.
Пераможцамі сталі
Маклак Соф'я (1 клас),
Іваноў Іван (6 клас),
Дрыц Уладзіслава (10 клас). Гэтыя вучні адпраўляюцца на раённы конкурс чытачоў "Акрыляе роднае слова".

20 лютага ў рамках тыдня роднай мовы і літаратуры для 5 класа быў праведзены вусны часопіс "21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы".
Вучні даведаліся пра гісторыю свята. Зразумелі, што ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
А яшчэ рабяты пазнаёміліся і былі ўражаны архітэктурай будынкаў бібліятэк міру.

"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову" - так сказаў калісьці Якуб Колас.  А мы згодны з гэтай думкай і ў пацверджанне робім усё магчымае, каб наша родная беларуская мова гучала сярод моладзі.
21 лютага ў Дзень роднай мовы вучні нашай школы прынялі ўдзел у мерапрыемстве сумесным з Зембінскай бібліятэкай, дзе сустрэліся з людзьмі, зацікаўленымі ў тым, каб беларуская мова жыла вечна. 
Падчас сустрэчы зачытваліся вершы пра родную мову, урыўкі з вядомых твораў беларускіх пісьменнікаў.  Дзякуючы загадчыку бібліятэкі Кацярыне Юльянаўне вучні змаглі адчуць меладычнасць, яскравасць, выразнасць нашай мовы. Ды і самі вучні прачыталі беларускія вершы, прысвечаныя  Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне.
Акрамя гэтага, Дзень роднай мовы запомніцца вучням гучнымі перапынкамі. Пасля кожнага ўрока дзеці выконвалі вядомыя беларускія песні, танцы. А для тых, хто хацеў пажадаць камусьці добрага дня і настрою, працавала "Пошта шчасця".
Такім чынам, правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю беларускай мовы, спрыяе выхаванню ў вучняў пачуцця гонару за спадчыну, абуджае інтарэс да вывучэння мовы і авалодання яе нормамі. 
Дэвіз сённяшняга дня - размаўляй па- беларуску !

Версия сайта для слабовидящих