Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам "Жыві роднае слова! " пачаўся 19 лютага 2024 года. Вучні 5 і 6 класаў выступілі на агульнашкольнай лінейцы з літмантажам "Беражыце роднае слова! " А вучні 7 класа падрыхтавалі інфармацыю з рубрыкі "Ці ведаеце вы, што... " пра самыя яркія старонкі беларускай гісторыі, унікальную прыроду, самабытную культуру і асоб, якія змянілі свет...
Для вучняў 5 класа быў праведзены экскурс у мінулае "Народны посуд і хатнія прылады" Вучні з настаўніцай Дуброўскай Т. А. наведалі школьны музейны пакойчык. Таццяна Аляксееўна рассказала пра посуд і хатнія прылады,навучыла некаторымі карыстацца. Дзеці знайшлі сучасныя адпаведнікі назвам некаторых прылад.