Государственное учреждение образования "Зембинская средняя школа Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Зембинская средняя школа Борисовского района"

телефон: 77 52 71
222133, Борисовский район, д. Зембин, ул. Школьная, 6

Сустрэча з родным словам

19.02.2026
Сустрэча з родным словам

Ужо добрай традыцыяй стала праводзіць сумесныя мерапрыемствы бібліятэкі і школы. На літаратурную вечарыну, прысвечаную Дню роднай мовы і Году беларускай жанчыны, у Зембінскую сельскую бібліятэку былі запрошаны мясцовыя жыхары і вучні Зембінскай сярэдняй школы. Бібліятэкар Кацярына Юльянаўна Сідаровіч, якая сама з'яўляецца аўтарам шматлікіх вершаў на роднай беларускай мове, распачала мерапрыемства радкамі з верша Петруся Броўкі "Калі ласка" і звярнула ўвагу ўдзельнікаў на выставу вышываных карцін і ручнікоў мясцовай майстрыцы Каштальян Ганны Данілаўны.У гэтых работах жанчына адлюстравала прыгажосць роднага краю, непаўторнасць беларускай культуры і багацце традыцый.

Скарбам нашага народа была і застаецца беларуская мова. Узорамі высокага майстэрства сталі вершы таленавітых пісьменнікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Максіма Танка, Эдзі Агняцвет і іншых. Вучні чыталі вершы гэтых паэтаў, прысвечаныя маці, выбітным жанчынам Беларусі, сям'і. Свае ўласныя вершы зачыталі і Кацярына Юльянаўна, і Кацярына Віктараўна Васюковіч - настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Мерапрыемства дазволіла зразумець важнасць захавання беларускай мовы як адзінай найбольш значнай адметнасці нас, беларусаў, сярод іншых народаў.

 

Версия сайта для слабовидящих