Да тыдня беларускай мовы і літаратуры ў аўторак 20 лютага вучні 6 класа падрыхтавалі прэзентацыю да вуснага часопісу "Беларускія народныя святы". Клас падзяліўся на групы, якія па чарзе з задавальненнем расказвалі пра святы народнага календара. Потым настаўніца Дуброўская Т.А. прапанавала некалькі заданняў па тэме і таксама паглядзець відэазапіс калядавання ў вёсцы Зембін. А вучні 7 класа сталі падарожнікамі завочнай экскурсіі па гістарычных мясцінах Беларусі. Незвычайна цікава было пабываць у Нясвіжы і Полацку, пабачыць Радзівілаўскі і Мірскі замкі, помнік Ў, наведаць музей кнігадрукавання і ўвачавідкі ўбачыць самую вялікую кнігу.
Вучні 5 класа прынялі ўдзел у гульні "Займальна пра мову і літаратуру". Дзяўчаты і хлапчукі праверылі сябе наколькі добра яны ведаюць беларускія назвы некаторых рэчаў, могуць узнаўляць фразеалагізмы, ці ўмеюць падбіраць сінонімы, адгадваць назвы твораў, зашыфраваныя з дапамогай эмодзі. Усе заданні выклікалі зацікаўленасць у вучняў, змаглі абудзіць інтарэс да вывучэння роднай мовы.