Да 75-годдзя з дня нараджэння беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц праведзена літаратурная вечарына з вучнямі 8-11 класаў.
«Ты пакліч мяне, пазаві…» Гэтыя вершаваныя радкі — візітная картка беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Сёння, 20 лістапада, да 75-годдзя з дня нараджэння паэткі ва ўстанове адукацыі была праведзена літаратурная вечарына «А ўсё таму што родам з лістападу…» Вучні 8-11 класаў даведаліся пра шчаслівае дзяцінства і юнацтва, нялёгкія сталыя гады «Палескай ластаўкі», пра яе незвычайны талент і цудоўныя вершы. Юнакі і дзяўчаты з задавальненнем слухалі і самі чыталі кранальныя паэтычныя радкі Яўгеніі Янішчыц пра малую радзіму, беларускую мову, маці, радкі, прысвечаныя каханаму чалавеку, сыну, нешчасліваму каханню.