Государственное учреждение образования "Зембинская средняя школа Борисовского района"

Государственное учреждение образования "Зембинская средняя школа Борисовского района"

телефон: 77 52 71
222133, Борисовский район, д. Зембин, ул. Школьная, 6

Віншуем перамогай!

24.02.2025
Віншуем перамогай!

22 лютага 2025 года вучні Зембінскай сярэдняй школы сталі ўдзельнікамі раённага конкурсу чытачоў "Акрыляе роднае слова", які, па традыцыі, праходзіў у Барысаўскай сярэдняй школе нумар 23. Конкурс прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.
Свята пачалося з радкоў:
“Багацце наша – у нашай роднай мове,
Мы берагчы павінны ўсе яе.
Прыслухайцеся: што, у нейкім слове
Пяшчоты, мілагучча не стае?
Усю красу ў сябе ўвабрала мова:
І звон дуброў, і птушак галасы,
Жыве душа ў ёй сонечна, вяснова,
І мы без мовы – быццам без душы.
Вядучыя павіншавалі ўдзельнікаў са святам і пажадалі поспехаў і перамог у выступленні. 
Маклак Соф'я, вучаніца 1 класа, чытала верш        А. Вярцінскага "Два полі", Іваноў Іван, вучань 6 класа, чытаў верш
А. Ведзянеева "Сіні небасхіл", Уладзіслава Дрыц чытала верш
 П. Броўкі " Брат і сястра".
У выніку Дрыц Уладзіслава стала пераможцам і атрымала дыплом 3 ступені. Віншуем вучаніца і яе настаўніка Дуброўскую Таццяну Аляксееўну з цудоўным вынікам!

Версия сайта для слабовидящих