Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка
21 лютага - Дзень роднай мовы ў школе пачаўся з акцыі "Гавары па-беларуску ".
Для вучняў 5-6 класа было праведзена завочнае падарожжа "Востраў Гульня слоў". На роднай мове вучні віталіся, размаўлялі на перапынках, выконвалі розныя заданні ў час падарожжа. Усім навучэнцам хочацца карыстацца сваёй мовай ў штодзённым жыцці, каб не знікла яна, а квітнела як роўная сярод роўных, узбагачала кожнага з нас, яднала нацыю, мацавала Беларусь і рабіла нас адметнымі сярод іншых народаў свету.




Да міжнароднага Дня роднай мовы праведзена інтэрактыўная гульня "Назад да вытокаў" сярод вучняў 7 і 11 класаў. Рознаўзроўневыя пытанні па чатырох тэматычных групах: "Міфалогія", "Песні, гульні, танцы", "Святы, традыцыі і абрады", "Народная мудрасць"- былі накіраваны на выхаванне ў дзецях цікаўнасці і дапытлівасці, на праверку ведаў беларускай мовы і культурнай нематэрыяльнай спадчыны нашай краіны.
Апошні раўнд "Бліц-турнір" вызначыў лёс каманд, так як вучні самі інтуітыўна размеркавалі колькасць балаў за правільны адказ, не ведаючы пытанняў.
У выніку гульні каманды не толькі паказалі свае разумовыя здольнасці, але і атрымалі задавальненне ад шчырага сяброўскага спаборніцтва і ад пазнання раней невядомых звестак з культуры і быту беларусаў.




21лютага у рамках тыдня беларускай мовы у 3 класе прайшло мерапрыемства "Падарожжа па краiне роднай мовы з Дзедам Барадзедам". Дзецi актыyна разгадвалi загадкi Дзеда Барадзеда, выконвалi заданнi, складалi прыкaзкi, гулялi у перакладчыкау, а таксама у беларускiя гульнi. Мерапрыемства садзейнiчала развiццю цiкавасцi да вывучэння ронай мовы i нацыянальнай культуры.



